Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 снежня 2016, 19:37

Мітынг "Паклонімся Максіму" адбыўся каля помніка Багдановічу ў Мінску

9 снежня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Мітынг "Паклонімся Максіму" адбыўся каля помніка Багдановічу ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзельнікі мітынгу запалілі лампады ў памяць пра беларускага паэта і ўсклалі кветкі да яго помніка. Першай да манумента была ўскладзена карзіна з кветкамі ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Сярод удзельнікаў мітынгу - намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі, міністр культуры Барыс Святлоў.

Сёння ў Мінску з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча праходзяць маштабныя памятныя мерапрыемствы. Раніцай у крыпце Храма-помніка Усіх Святых у беларускай сталіцы адбылася ўрачыстая цырымонія "Вяртанне", у час якой тут заклалі капсулу з зямлёй з магілы паэта ў Ялце. Акрамя таго, адбылася літыя, асвячэнне зямлі і закладка капсулы ў нішу крыпты храма. У Белай зале адбылося мемарыяльнае літаратурнае чытанне.

Капсулу з зямлёй з магілы Багдановіча заклалі ў храме з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння паэтаКапсулу з зямлёй з магілы Багдановіча заклалі ў храме з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння паэта
Цырымонія "Вяртанне" па закладцы капсулы з зямлёй з магілы паэта адбылася ў крыпце храма.

Да юбілею Багдановіча ў Мінску рэканструявалі Літаратурны музей яго імя. Сёння тут урачыста адкрылася экспазіцыя, якая расказвае аб жыццёвым і творчым шляху паэта. Каля помніка Максіму Багдановічу прайшла літаратурная акцыя "Расцём разам з Максімам". Вершы паэта гучалі ў выкананні чытальнікаў рознага ўзросту, што сімвалізуе пераемнасць пакаленняў і актуальнасць яго паэзіі.

Спадчына Максіма Багдановіча была і застаецца найбольшай каштоўнасцю для беларусаў - ДрыгаСпадчына Максіма Багдановіча была і застаецца найбольшай каштоўнасцю для беларусаў - Дрыга
"Аб значэнні Максіма Багдановіча ў гісторыі Беларусі сказана нямала. Ён быў першацветам адраджэння беларускай культуры, фарміравання нашай сучаснай мовы, паэтам еўрапейскага ўзроўню", - сказала Ірына Дрыга.

Мерапрыемствы з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча прайшлі таксама ў рэгіёнах Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі