Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 красавіка 2016, 10:45

Мальта будзе прымаць дзіцячае "Еўрабачанне-2016"

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мальта будзе прымаць дзіцячае "Еўрабачанне-2016", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт міжнароднага песеннага конкурсу.

Як чакаецца, дзіцячае "Еўрабачанне" адбудзецца 20 лістапада і будзе праходзіць у некалькіх месцах вакол Валеты.

Апошні раз дзіцячы конкурс праходзіў на Мальце ў 2014 годзе. Цяпер яго фармат, паводле слоў арганізатараў, крыху зменіцца.

На дзіцячым "Еўрабачанні", у адрозненне ад дарослага, не дзейнічае сістэма пераходу краіны - гаспадыні конкурсу да пераможцы. Прымаючы бок вызначаецца Еўрапейскім вяшчальным саюзам у залежнасці ад заявак, якія паступілі ад краін. Год таму дзіцячае "Еўрабачанне" праходзіла ў Балгарыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі