Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 мая 2018, 13:55

"Майскія музычныя вечары" правядуць у Лошыцкай сядзібе

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Майскія музычныя вечары ў Лошыцкай сядзібе" пройдуць 12, 19 і 26 мая, паведамілі БЕЛТА ў Музеі гісторыі горада Мінска.

Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс зноў запрашае меламанаў на цыкл мерапрыемстваў з праграмай, якая створыць атмасферу музычных салонаў рубяжу ХІХ-ХХ стагоддзяў. Праз дзесяцігоддзі ў вялікай гасцёўні сядзібнага дома загучаць папулярныя ў 1980-1910-я гады творы вядомых кампазітараў мінулых эпох.

Канцэртную праграму "Майскіх вечароў" 12 мая адкрые "Еўрапейскі вечар", у "Ноч музеяў", 19 мая, гасцей Лошыцы чакае "Музыка ў сядзібах Мінска", а заключным мерапрыемствам 26 мая стануць "Шэдэўры вакальнай і інструментальнай музыкі".

Наведвальнікі змогуць атрымаць асалоду ад чароўных твораў у выкананні таленавітых вучняў Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.Глінкі і выкладчыкаў. У канцэртнай праграме таксама прымуць удзел салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі