Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 красавіка 2017, 19:02

Магілёўскі ансамбль песні і танца "Медуніца" гастралюе ў Ліване

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ансамбль песні і танца "Медуніца" Магілёўскай абласной філармоніі гастралюе ў Ліване, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Сірыі.

У Бейруце 18 красавіка адбыўся першы канцэрт калектыву. Хараство і самабытнасць беларускай культуры ацанілі больш за 200 гледачоў. Сярод іх - прадстаўнікі беларускай дыяспары, выпускнікі беларускіх вышэйшых навучальных устаноў. У якасці ганаровых гасцей канцэрт наведалі губернатар правінцыі Бейрут, паслы Арменіі і Расіі.

Ліванская публіка горача прымала артыстаў.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Ліване (па сумяшчальніцтве) Аляксандр Панамароў звярнуўся да гасцей вечара, адзначыўшы вялікі ўплыў шматлікіх сяброў Беларусі ў Ліване на ўмацаванне адносін.

Пасля канцэрта ўдзельнікі "Медуніцы" правялі майстар-клас для аматарскага танцавальнага калектыву Рускага культурнага цэнтра.

У гастрольных планах ансамбля - канцэрты яшчэ ў двух вялікіх гарадах Лівана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі