Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 снежня 2018, 14:06

Лядовае шоу можа з'явіцца на "Славянскім базары"

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядзецца работа над тым, каб на міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" з'явілася лядовае шоу. Аб гэтым у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ расказаў генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" і дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Глеб Лапіцкі, паведамляе БЕЛТА.

Фестываль, паводле слоў Глеба Лапіцкага, павінен быць не проста культурным праектам - гэта павінен быць аб'ект турызму як унутранага, так і знешняга. Пры гэтым ён лічыць, што кардынальныя змяненні не прынясуць глабальны станоўчы эфект. Аднак плануюцца пэўныя новаўвядзенні. "Гэта і музычныя праекты, будуць і новыя пляцоўкі - мы працуем над тым, каб лядовае шоу з'явілася на "Славянскім базары". Культура кавер-бэндаў, культура моладзевых груп - гэта таксама будзе. І ў першую чаргу мы пастараемся акцэнтаваць увагу на беларускай культуры", - сказаў Глеб Лапіцкі.

Самаакупнасць фестывалю, на яго думку, магчыма: "Трэба, каб пазлы сышліся. Тады ў нас будзе і ў эканамічным плане добра. І мы ўсім гаворым, што адкрыты для прапаноў. Кожны каментарый у сацсетках і на нашым сайце разбіраем сваёй камандай. Магу сказаць, што ў бягучым годзе будуць артысты, якіх мы нават не разглядалі ў сетцы фестывалю, яны прыедуць па просьбе нашых тэлегледачоў і падпісчыкаў". Ён дадаў, што акупнасць па выніках мінулага фестывалю склала больш за 80 працэнтаў.

Пры гэтым "Славянскі базар" можна зрабіць зонай, свабоднай ад вакальнай фанаграмы. "Але мы павінны ісці ў нагу з часам - многія тэлевізійныя праекты пры гэтым тэхнічна немагчымы, - растлумачыў Глеб Лапіцкі. - На нашым фестывалі вельмі шмат артыстаў, якія спяваюць ужывую. Мы ідзём у бок таго, каб нашы праекты праходзілі або пад жывы акампанемент, або пад мінус, і ніводнага сольнага праекта не ідзе пад фанаграму".

Плануецца развіваць і конкурс маладых выканаўцаў. "Мы пачалі перагаворы ўжо, каб адборачныя туры вывесці на новы ўзровень. Выходзім на Балтыйскі рэгіён, выходзім на амерыканскі рэгіён - каб там былі паўнацэнныя нацыянальныя адборы", - сказаў дырэктар. Ён адзначыў, што другое аддзяленне конкурсу ў гэтым годзе здзівіць многіх. Гэта будзе шоу з сусветнымі хітамі.

Цяпер фарміруецца праграма "Славянскага базару", падбіраюцца персаналіі. "Усяляк пастараемся, каб у студзені-лютым мы ўжо агучылі праграму і людзі мелі б магчымасць набыць білеты", - паведаміў Глеб Лапіцкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі