Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 лютага 2018, 19:58

Лепшыя песні "J:Морс" у сімфанічных аранжыроўках прагучаць у праграме "Беларускае золата"

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лепшыя песні групы "J:Морс" у сімфанічных аранжыроўках прагучаць у спецыяльнай версіі праграмы "Беларускае золата" да Дня закаханых, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Аншлагавая прэм'ера праекта адбылася восенню 2016 года ў вялікай зале Палаца Рэспублікі. Восенню 2017 года кароткая версія праграмы стала самым масавым канцэртам у час святкавання 950-годдзя Мінска.

"Гэту праграму мы іграем рэдка, але заўсёды з вялікім задавальненнем. Спалучэнне групы з жывым аркестрам дае песням гучанне, якога іншымі сродкамі дабіцца немагчыма", - адзначыў лідар групы Уладзімір Пугач.

Гледачы змогуць пачуць "Беларускае золата" 14 лютага ў поўнамаштабнай версіі ў Prime Hall. Дырыжыраваць аркестрам будзе маэстра Віктар Бабарыкін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі