Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 сакавіка 2018, 17:47

Лепшыя дзіцячыя харавыя калектывы Беларусі выступяць на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заключны этап рэспубліканскага агляду-конкурсу харавой творчасці "Спяваем разам" пройдзе ў Мінску 28-29 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

У конкурсе прымуць удзел акадэмічныя і народныя харавыя калектывы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. На заключным этапе будуць прадстаўлены 13 лепшых калектываў - пераможцы абласных этапаў агляду-конкурсу ва ўзроставых катэгорыях да 14 і 15-18 гадоў. Конкурсная праграма ўключае абавязковае выкананне твора беларускага аўтара і твора без музычнага суправаджэння.

Высокапрафесійнае журы, у складзе якога вядучыя спецыялісты харавога мастацтва і арганізатары конкурсу, ацэніць узровень выканальніцкага майстэрства канкурсантаў, адпаведнасць рэпертуару іх узроставым асаблівасцям, артыстызм, музычнасць, выразнасць, арыгінальную аранжыроўку, касцюмы і інш.

Конкурс праводзіцца ў мэтах папулярызацыі і развіцця дзіцячай харавой творчасці, выяўлення і падтрымкі яркіх самабытных калектываў, павышэння выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры, садзейнічання развіццю творчага патэнцыялу харавых калектываў, захавання і развіцця народных песенных традыцый. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства адукацыі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі