Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 студзеня 2018, 16:29

Лепшую кнігарню вызначаць у Беларусі

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лепшую кнігарню вызначаць у Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

Заяўкі на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе "Лепшая кнігарня" прымаюцца да 31 студзеня. Да ўдзелу запрашаюцца кніжныя магазіны незалежна ад формы ўласнасці, памеру гандлёвай плошчы і тавараабароту. Пераможцы будуць вызначацца ў асноўных, спецыяльных і персанальных намінацыях: "Лепшая кнігарня Рэспублікі Беларусь", "Лепшая кнігарня г. Мінска", "Лепшая рэгіянальная кнігарня", "Лепшая кнігарня па рэалізацыі дзіцячых кніжных выданняў", "Лепшая інтэрнэт-кнігарня", "Адкрыццё года", "Чытаем разам", "Лепшы кіраўнік кнігарні", "Лепшы спецыяліст кніжнага гандлю".

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца ў час XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

Палажэнне аб конкурсе размешчана на сайце Мінінфарма. Матэрыялы на конкурс могуць быць прысланы ў папяровым выглядзе на адрас: 220050, г. Мінск, вул. Валадарскага, 16, п. 507 або ў выглядзе электроннага дакумента на e-mail: sirp-info@yandex.ru.

Рэспубліканскі конкурс праводзяць Саюз выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку і ААТ "Белкніга" пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі