Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 студзеня 2018, 14:03

Кветкаводы-аматары Віцебска запрашаюць за натхненнем на выстаўку "Зімовы букет"

30 студзеня Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Кветкаводы-аматары Віцебска запрашаюць за натхненнем на выстаўку "Зімовы букет", паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск", дзе яна праходзіць.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 50 работ народнага клуба кветкаводаў-аматараў. Незвычайныя фларыстычныя кампазіцыі навяваюць яркія цёплыя ўспаміны пра лета і натхняюць на ўласныя здзяйсненні. "Жыццё створана для цудоўных момантаў, асалоды ад прыгажосці і знаходжання ў гармоніі. Кветкі спалучаюць у сабе ўсё гэта: створаныя самой прыродай і сабраныя ўмелымі рукамі ў гарманічныя кампазіцыі, яны здольны ўзняць настрой любому чалавеку", - лічаць супрацоўнікі.

Для віцябчан выстаўка стала ўжо традыцыйнай зімовай падзеяй у культурным жыцці горада, што праводзіцца ў студзені ўжо больш як 15 гадоў. "Фларыстыка - складаны, карпатлівы, але па-сапраўднаму прыгожы від мастацтва. У аўтараў работ шлях да гатовай карціны займае каля паўгода ад моманту летняга збору кветак да таго, як умела засушаныя расліны складуцца ў вытанчаную кампазіцыю", - дадалі ў Цэнтры культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі