Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 красавіка 2018, 19:56

Конкурсы нацыянальнага і неігравога кіно аб'яўлены паўторна

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрытыя конкурсы нацыянальнага і неігравога кіно аб'яўлены паўторна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Тэма нацыянальнага фільма - "Жыццё і творчасць Янкі Купалы". Запланавана стварэнне чатырохсерыйнага тэлефільма (працягласць серыі - не менш як 44 мінуты) і кінаверсіі (1 серыя, не менш за 90 мінут). Заяўкі прымаюцца да 12 красавіка.

Конкурс неігравога кіно аб'яўлены па тэме "Нашы сучаснікі." Хранаметраж фільма на адной з дзяржаўных моў і версія фільма з субтытрамі на англійскай мове - 26 мінут. Заяўкі на паўторны адкрыты конкурс неігравога кіно можна падаць да 19 красавіка.

Удзельнічаць у творчым спаборніцтве могуць вытворцы (прадзюсары) або адзін з вытворцаў, якія адпавядаюць наступным патрабаванням: выканаўца павінен быць юрыдычнай асобай Рэспублікі Беларусь, пры гэтым атрымальнікам сродкаў з'яўляецца рэзідэнт Беларусі; работы і паслугі па стварэнні карціны ажыццяўляюцца рэзідэнтамі Беларусі на тэрыторыі краіны (за выключэннем выканання работ і аказання паслуг, якія ў рэспубліцы не выконваюцца або не аказваюцца, а таксама выпадкаў, калі фільм ствараецца сумесна з замежнымі вытворцамі); наяўнасць уласнага кваліфікаванага персаналу і вопыту работы ў галіне выпуску стужак у ігравой форме не менш за 5 гадоў; не менш як 70 працэнтаў здымачнай групы павінны складаць грамадзяне Беларусі, за выключэннем выпадкаў, калі вытворчасць сумесная з замежнымі спецыялістамі; наяўнасць уласных і (або) прыцягнутых кадравых і матэрыяльна-тэхнічных магчымасцей, неабходных для выканання дагавора на працягу ўсяго перыяду яго дзеяння.

Конкурсная прапанова павінна ўключаць літаратурны сцэнарый фільма, сінопсіс; разлік кошту; план камерцыйнай рэалізацыі карціны на працягу трох гадоў з моманту яе стварэння і іншыя дакументы.

Падрабязнасці ўдзелу ў творчым спаборніцтве размешчаны на афіцыйным сайце ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі