Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 мая 2017, 11:44

Конкурсная песня NaviBand прагучала ў Еўравёсцы

9 мая, Кіеў /Кар. БЕЛТА/. Конкурсная песня NaviBand прагучала ў Еўравёсцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук увечары 8 мая выступілі перад паклоннікамі музычнага конкурсу "Еўрабачанне", жыхарамі Кіева і гасцямі ўкраінскай сталіцы, якія сабраліся ў Еўравёсцы.

Беларусы выканалі песню са свайго рэпертуару "Бяжы" і конкурсную "Гісторыю майго жыцця". Першую кампазіцыю музыкантаў слухалі ўважліва, а другую падхапілі. Пасля выступлення артысты паразмаўлялі са слухачамі, якія выказалі падтрымку.

У Кіеве гэтымі днямі шмат паклоннікаў конкурсу "Еўрабачанне" і групы NaviBand з Беларусі. Падтрымаць музыкантаў напярэдадні вечарам прыйшоў і Саша Мінёнак - прадстаўнік краіны на дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне-2016".

Еўравёска размясцілася на цэнтральнай вуліцы Кіева Крэшчаціку. Гэта самая вялікая фан-зона ў гісторыі "Еўрабачання". Рух у дні правядзення конкурсу ў гэтай частцы Крэшчаціка толькі пешаходны. Уваход у Еўравёску свабодны з 12.00 да 22.00, у дні правядзення паўфіналаў і фіналу - да заканчэння шоу. Тут праходзяць выступленні ўкраінскіх музыкантаў і замежных артыстаў, тут жа будзе магчымасць убачыць трансляцыю конкурсных канцэртаў на вялікім экране.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі