Поўная версія

"Кніжная спадчына Францыска Скарыны" перададзена ў дар Каралеўскай бібліятэцы Бельгіі

Культура 06.12.2017 | 15:51
Сара Ламенс і Раман Матульскі. Фота Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сара Ламенс і Раман Матульскі. Фота Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыя "Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны" адбылася ў Каралеўскай бібліятэцы Бельгіі, дзе прайшло мерапрыемства, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі правёў прэзентацыю і перадаў у дар факсімільнае выданне "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" Каралеўскай бібліятэцы. Ён расказаў аб рэалізацыі міжнароднага выдавецкага праекта, які ажыццяўляўся НББ і Банкам БелВЭБ на працягу пяці гадоў.

Унікальнае факсіміле змяшчае электронныя копіі кніг вядомага гуманіста Францыска Скарыны, надрукаваных ім у Празе і Вільні. Шматтомнае выданне прадстаўляе сусветнай грамадскасці каштоўны пласт беларускай гісторыі і прэзентуе Беларусь як краіну з багатай самабытнай культурай.

Дырэктар Каралеўскай бібліятэкі Бельгіі Сара Ламенс выказала ўдзячнасць за такі значны дар, запэўніла беларускі бок у яго захаванасці і папулярызацыі, а таксама выказала пажаданне аб далейшым узаемадзеянні.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Каралеўстве Бельгія Аляксандр Міхневіч, першы сакратар пасольства Кірыл Грушэўскі, супрацоўнікі Каралеўскай бібліятэкі Бельгіі, вучоныя, пісьменнікі і выдаўцы дзвюх краін.

На заканчэнне сустрэчы адбылася аглядная экскурсія па будынку Каралеўскай бібліятэкі, у час якой кіраўнікі ўстаноў абмяняліся думкамі аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва, падзяліліся вопытам у сферы бібліятэчнай справы. Госці азнаёміліся з памяшканнямі, выставамі, сховішчам і рэдкімі выданнямі бібліятэкі.-0-

Навіны рубрыкі Культура
Фотапраект "Я бачу сэрцам" пакажа непаўторнае хараство Беларусі
20 красавіка, 17:59
Нацыянальны гістарычны музей збірае дзіцячыя кнігі на беларускай мове для дыяспары
20 красавіка, 17:29
Выстава да 85-годдзя Вялікага тэатра Беларусі адкрылася ў НББ
19 красавіка, 17:07
Заяўкі на ўдзел у конкурсе "Нацыянальная літаратурная прэмія-2018" прымаюцца да 1 ліпеня
19 красавіка, 15:30
Дні беларускага кіно пройдуць 20-24 красавіка ў Маскве
19 красавіка, 13:28
Грамадства павінна быць актыўным удзельнікам у вырашэнні пытанняў аховы гісторыка-культурнай спадчыны - меркаванне
19 красавіка, 12:39
Карціна Георгія Скрыпнічэнкі "Мастак і мадэль" Выстава пад адкрытым небам беларускага сюррэаліста Георгія Скрыпнічэнкі адкрыецца ў Мінску
18 красавіка, 17:55
Акцёры з Беларусі прымуць удзел у летняй школе Саюза тэатральных дзеячаў РФ
18 красавіка, 17:13
Сустрэчу музейшчыкаў Беларусі і Расіі плануецца правесці на "Славянскім базары ў Віцебску"
18 красавіка, 15:02
Поўная версія