Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 мая 2018, 11:19

Кнігі беларускіх выдавецтваў перададзены ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кнігі беларускіх выдавецтваў перададзены ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Чэшскай Рэспублікі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі, паведамляе БЕЛТА.

Для папулярызацыі культурнай спадчыны Беларусі Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі перададзена больш за 120 кніг беларускіх выдавецтваў. Перадача адбылася ў час сустрэчы беларускіх кнігавыдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Чэхіі Марцінам Кацанда і дырэктарам Славянскай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі Чэхіі Лукашам Бабкай.

У сваю чаргу Лукаш Бабка перадаў у дар беларускім кнігавыдаўцам кнігу вершаў Максіма Багдановіча, выдадзеную ў 2017 годзе на чэшскай мове.

У Празе з 10 па 13 мая праходзіў Міжнародны фестываль літаратуры і кніжны кірмаш Book World Prague (Свет кнігі). Гэта вельмі важная падзея ў Чэхіі. Штогод на кніжны фестываль прыязджаюць прадстаўнікі больш як 30 краін. Праводзіцца каля 400 суправаджальных лекцый, гутарак і майстар-класаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі