Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 кастрычніка 2019, 15:26

Кніга Сі Цзіньпіна "Аб дзяржаўным кіраванні" будзе выдадзена на беларускай мове

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кніга старшыні КНР Сі Цзіньпіна "Аб дзяржаўным кіраванні" ў двух тамах будзе выдадзена на беларускай мове. Адпаведны мемарандум аб намерах супрацоўніцтва быў падпісаны ў час візіту дэлегацыі кнігавыдаўцоў КНР у Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

Мемарандум падпісалі ТАА "Выдавецтва літаратуры на замежных мовах" (Кітай) і выдавецтва "Мастацкая літаратура". Пасля перагавораў прадстаўнікі абодвух бакоў дасягнулі згоды аб далейшым супрацоўніцтве ў сферы інфармацыі і кнігавыдання.

Асновы ўзаемадзеяння дзвюх краін у гэтай галіне былі закладзены мемарандумам аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі Беларусі і Галоўным дзяржаўным упраўленнем па справах прэсы, выдавецтваў, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання КНР па "Праекце перакладу і публікацый класічных літаратурных твораў Кітая і Беларусі" на 2015-2020 гады. Дакумент быў падпісаны ў 2015 годзе, калі Кітай прымаў удзел у XXII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы ў статусе краіны - ганаровага госця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі