Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 мая 2017, 12:54

Класічная музыка беларускіх аўтараў будзе гучаць у мінскім метро

19 мая, Мінск /Надзея Мацвеева - БЕЛТА/. Класічная музыка будзе гучаць у сталічнай падземцы. Культурны праект "Гукі метро. Слухай сваё" стаў адным з фіналістаў конкурсу Social Weekend, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары праекта.

Ідэю падтрымалі спонсары і Мінскі метрапалітэн. Такія ініцыятывы ўжо рэалізаваны ў іншых краінах і, як паказвае практыка, знаходзяць станоўчы водгук. Так, у метро Парыжа, Рыма, Нью-Ёрка, Лондана, Бруселя, Масквы класіка гучыць даўно на пастаяннай аснове.

"Мы хочам паказаць мінчанам і гасцям сталіцы, што беларуская культура багатая, унікальная і заслугоўвае не меншай увагі, чым іншыя культуры. Праект азнаёміць з творчасцю таленавітых айчынных кампазітараў", - расказалі ініцыятары праекта Глеб Вайкуль і Дар'я Бараноўская.

Магчыма, ужо з 1 чэрвеня на платформах усіх станцый метро будуць уключаць музычныя кампазіцыі беларускіх аўтараў. Першы ролік прадставіць паланэз Напалеона Орды "Паўночная зорка".

Social Weekend - буйнейшы конкурс сацыяльных праектаў Беларусі. Упершыню ён прайшоў у 2013 годзе. Сума фінансавай дапамогі, аказанай мецэнатамі канкурсантам, перавышае Br200 тыс. У фінале конкурсу ў бягучым годзе былі прадстаўлены праекты, накіраваныя на дапамогу цяжкахворым і асаблівым дзецям, людзям з інваліднасцю, прапаганду здаровага ладу жыцця, паляпшэнне гарадскога асяроддзя, узаемаадносін паміж дзецьмі і бацькамі. Таксама на перамогу прэтэндавалі ідэі ў сферах культуры і мастацтва, адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі