Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 сакавіка 2018, 17:21

Кіраўніку франка-беларускай асацыяцыі "Жыццё ў музыцы" ўручаны медаль Францыска Скарыны

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўніку франка-беларускай музычнай асацыяцыі La Vie En Musique ("Жыццё ў музыцы") вядомаму беларускаму музыканту і кампазітару Георгію Сасноўскаму ўручаны медаль Францыска Скарыны. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў пасольстве Беларусі ў Францыі, паведамілі БЕЛТА ў дыпмісіі.

Уручаючы яму медаль, пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка падкрэсліў, што беларуская дыяспара ў Францыі актыўна аказвае садзейнічанне развіццю двухбаковага супрацоўніцтва паміж краінамі як у эканамічнай, так і ў культурнай сферах. Дыпламат адзначыў, што Георгій Сасноўскі і ўзначальваемая ім асацыяцыя рэгулярна арганізоўваюць мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю беларускай культуры.

Пасля ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання ў пасольстве прайшоў канцэрт класічнай музыкі ў выкананні Георгія Сасноўскага і яго вучняў. Адбыўся вернісаж беларускіх мастакоў - удзельнікаў вядомай выставы Art Capital, якая прайшла ў лютым у Гранд-Пале пад патранатам прэзідэнта і міністра культуры Францыі.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве ў пасольстве прынялі ўдзел прадстаўнікі французскіх органаў дзяржаўнага кіравання, французскай грамадскасці і беларускай дыяспары.

Як паведамлялася, у адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі Георгій Сасноўскі быў удастоены ўзнагароды за значны асабісты ўклад у папулярызацыю айчыннай культуры за мяжой і падтрымку маладых беларускіх музыкантаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі