Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 лістапада 2017, 11:43

Казачны спектакль "Па шчупаковым загадзе" рыхтуе Магілёўскі драмтэатр

14 лістапада, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Магілёўскі абласны драматычны тэатр да навагодніх свят рыхтуе дзіцячы спектакль і казачны атракцыён у двух дзеяннях "Па шчупаковым загадзе", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Вясёлы, захапляльны, яркі, смешны і арыгінальны спектакль па матывах рускіх народных казак стварае рэжысёр і мастак Міхаіл Лашыцкі. Майстар ужо вядомы магілёўскаму гледачу па цудоўных пастаноўках "Казка пра каралеву, прынцэсу, рыцара і пачвару", "Рамантыкі" і інш.

У спектаклі "Па шчупаковым загадзе" спляліся сюжэты любімых рускіх казак. Галоўны герой - добры маладзец Ямеля, з якім адбываюцца розныя дзівосы і прыгоды. Не абыдзецца і без галоўных навагодніх персанажаў Дзеда Мароза і Снягурачкі. "Падрыхтуйцеся да небывалай весялосці, жартаў, захапляльных песень і танцаў. Відовішчны і вясёлы паказ абавязкова спадабаецца не толькі дзецям, але і дарослым", - упэўнены субяседнікі.

Спектакль будуць паказваць у тэатры з 20 снежня па 7 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі