Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 лістапада 2017, 09:42

Карціна Леанарда Да Вінчы "Збавіцель свету" прададзена за рэкордныя $400 млн

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Карціна Леанарда Да Вінчы "Збавіцель свету" прададзена на аўкцыёне Christie's у Нью-Ёрку за $400 млн, паведамляюць інфармагенцтвы.

Агульны кошт карціны, уключаючы падаткі і зборы, перасягне $450 млн, што робіць яе самым дарагім прадметам мастацтва, які калі-небудзь прадаваўся на аўкцыёне. Перад таргамі твор ацэньваўся ў памеры $100 млн.

Лічыцца, што карціна "Збавіцель свету" была напісана каля 1500 года. Доўгі час яна лічылася страчанай. На палатне паказаны Хрыстос у нябесна-сінім убранні, які правай рукой благаслаўляе, а левай утрымлівае празрысты шар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі