Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 красавіка 2018, 14:48

Канал "Культура" Беларускага радыё аб'явіў конкурс сучаснай п'есы

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Конкурс сучаснай п'есы "Беларускі радыётэатр у ХХІ стагоддзі" аб'явіў канал "Культура" Беларускага радыё пры ўдзеле Цэнтра беларускай драматургіі дзяржаўнай установы "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Конкурс на лепшую п'есу для прафесійных драматургаў і пісьменнікаў-пачаткоўцаў аб'яўлены ў рамках праекта "Радыётэатр канала "Культура". Заяўкі прымаюцца да 15 ліпеня.

Аўтарам ва ўзросце ад 16 гадоў у заяўленых для конкурсу работах прапануецца разгледзець наступныя тэмы: "Моладзь і вечныя каштоўнасці: сучасны погляд", "Моладзь і сямейныя каштоўнасці", "Дыялог культур у сучасным свеце". Творы могуць быць напісаны на рускай і беларускай мовах.

"Упэўнены, што ў Беларусі нямала таленавітых сучасных аўтараў, і мэта нашага конкурсу - адкрыць новыя імёны ў айчыннай драматургіі. Аднак удзельнікам неабходна ўлічваць спецыфіку радыёвяшчання, таму апісанні і дзеянні п'есы павінны быць зразумелымі для ўспрымання на слых", - адзначае намеснік дырэктара канала "Культура" Уладзімір Трапянок.

Сваю заяўку і творчую работу ўдзельнікі конкурсу "Беларускі радыётэатр у ХХІ стагоддзі" могуць накіраваць па адрасе: 220029, г. Мінск, вул. Чырвоная, 4 і па электроннай пошце kulturakonkurs@radio.tvr.by з паметкай "Конкурс сучаснай радыёп'есы". Вынікі конкурсу будуць падведзены да 30 ліпеня.

Лепшую работу выбера прафесійнае журы, у склад якога ўвойдуць спецыялісты ў сферы драматургіі, тэатра і радыёвяшчання, у тым ліку прадстаўнікі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Твор-пераможца прагучыць у эфіры канала "Культура" Беларускага радыё. Ролі ў радыёспектаклі, пастаўленым паводле п'есы, выканаюць прафесійныя акцёры мінскіх тэатраў.

З палажэннем аб конкурсе і яго правіламі можна азнаёміцца на сайце канала "Культура".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі