Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 мая 2018, 15:48

Юбілейная выстаўка БЕЛТА прэзентавана на форуме "СМІ ў Беларусі"

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыя юбілейнай выстаўкі, фотаальбома і маркі Беларускага тэлеграфнага агенцтва адбылася на ХХІІ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "СМІ ў Беларусі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На выстаўцы і ў фотаальбоме сабраны самыя яркія здымкі за 100 гадоў работы агенцтва - з 1918 года. Як адзначыў у час прэзентацыі міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, дзякуючы ім можна адсачыць гісторыю Беларусі, гісторыю сучаснасці ў розныя дзесяцігоддзі.

Міністр нагадаў, што фотавыстаўкі БЕЛТА рэгулярна арганізуюцца ў розных кутках Беларусі і краінах свету. Ён выказаў надзею, што гэта добрая традыцыя, дзякуючы якой свет даведваецца пра Беларусь і беларусаў, будзе прадоўжана.

Фотаальбом "Імгненні стагоддзя" ўключае больш за 250 здымкаў. Ён выдадзены на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.

Выстаўка "СМІ ў Беларусі" адкрылася сёння ў Мінску. У ёй удзельнічаюць больш за 50 экспанентаў. Яны прадстаўляюць каля 400 сродкаў масавай інфармацыі з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Кітая, Турцыі і іншых краін. Упершыню прадстаўлены СМІ з Салехарда Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. Экспазіцыя размясцілася на плошчы больш за 1 тыс. кв. м.

Выстаўка "СМІ ў Беларусі" адлюстроўвае ўвесь спектр інфармацыйнай прасторы краіны. У ёй прымаюць удзел друкаваныя і аўдыявізуальныя рэспубліканскія і рэгіянальныя СМІ, інтэрнэт-рэсурсы, інфармацыйныя агенцтвы, аператары і дыстрыб'ютары кабельнага тэлебачання, распаўсюджвальнікі друкаванай прадукцыі, выдавецтвы. Экспазіцыі падрыхтавалі рэспубліканскія і рэгіянальныя друкаваныя і электронныя СМІ, спецыялізаваныя і ведамасныя выданні, газеты вышэйшых навучальных устаноў і прамысловых прадпрыемстваў, навуковых арганізацый.-0-

Фота Максіма Гучака, Раміля Насібуліна

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі