Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 верасня 2018, 11:53

"Японская восень" прыйдзе ў гарады Беларусі 20 верасня

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фестываль японскай культуры "Японская восень у Беларусі" пройдзе ў некалькіх гарадах краіны з верасня па лістапад. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Японіі ў Беларусі.

Фестываль стартуе 20 верасня з майстар-класа "Айкідо - шлях да гармоніі духу", які пройдзе на базе спартыўнага комплексу БНТУ. А ўрачыстае адкрыццё свята адбудзецца на наступны дзень у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Тут адкрыецца выстава "Фотавобразы і матэрыялы: японская графіка 1970-х гадоў".

Музею будзе перададзена абсталяванне, закупленае па праграме японскага ўрада "Карані травы - грантавая дапамога для праектаў у сферы культуры і спорту": 3D-сканер і 3D-прынтар для стварэння копій экспанатаў, камплект аўдыягідаў з экранам для тэксту на мове жэстаў і лесвічны пад'ёмнік для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

У Мінску, Гродне, Гомелі, Барысаве на працягу трох месяцаў пройдзе цыкл культурных мерапрыемстваў, прысвечаных розным аспектам традыцыйнай і сучаснай японскай культуры.

Гасцей фестывалю чакаюць шматлікія лекцыі і майстар-класы, канцэрты і кінапаказы, выставы і спартыўныя спаборніцтвы, а таксама многае іншае. Беларусь у гэтыя месяцы наведаюць японскія музыканты і мастакі, майстры чайнай цырымоніі, каратэ і айкідо.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі