Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 красавіка 2016, 09:02

IVAN прызнаўся, што да гэтага часу верыць у казку, магію і містыку

7 красавіка Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2016" IVAN (Аляксандр Іваноў) прызнаўся, што да гэтага часу верыць у казку, магію і містыку. Аб гэтым артыст расказаў у сваім англамоўным відэазвароце, размешчаным у інтэрнэце, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, IVAN звярнуў увагу, што ўсе члены яго сям'і - музыканты, і сам ён не з'яўляецца выключэннем. Спяваць і іграць на гітары пачаў з васьмі гадоў, але сур'ёзная музычная кар'ера пачалася значна пазней. "У той момант я вырашыў кінуць усё і ісці за сваёй марай. Я прымаў удзел у розных тэлешоу і стаў суперфіналістам праекта "Галоўная сцэна" ў 2015 годзе. На гэтым шоу я пачаў працаваць з прадзюсарам Віктарам Дробышам. І цяпер прымаю ўдзел у вялікім еўрапейскім песенным конкурсе. Музыка заўсёды была важнай часткай майго жыцця. Акрамя таго, я люблю маляваць і чытаць фантастычныя кнігі. Магчыма, менавіта таму я да гэтага часу веру ў казку, магію і містыку. Спадзяюся, што мая рамантычная балада (Help You Fly. - Заўвага БЕЛТА) сагрэе вашы сэрцы", - сказаў выканаўца, звяртаючыся да паклоннікаў міжнароднага песеннага конкурсу.

Між тым у прадзюсарскім цэнтры Віктара Дробыша расказалі, што падрыхтоўка артыста да "Еўрабачання" ідзе поўным ходам: IVAN займаецца вакалам, бярэ ўрокі акцёрскага майстэрства і англійскай мовы. Музыкант асвойвае і сцэнічныя пляцоўкі - прымае ўдзел у замежных еўравізійных прома-канцэртах. Гэта традыцыйныя вечарынкі, якія праводзяць еўрапейскія краіны за месяц да пачатку песеннага конкурсу. Напрыклад, IVAN ужо выступіў у Латвіі, дзе пазнаёміўся з удзельнікамі "Еўрабачання-2016" з Балгарыі, Эстоніі, Ізраіля, Мальты, Іспаніі і іншых краін і прыняў удзел у падагульняючай прэс-канферэнцыі.

У планах на будучыню - паездка ў Амстэрдам (Нідэрланды) на буйную еўравізійную вечарынку, далей па графіку - Тэль-Авіў (Ізраіль). "На 14 красавіка ў IVANa запланаваны канцэрт у адной са студый з прамой трансляцыяй у папулярнай сацыяльнай сетцы "Укантакце", - расказалі ў прадзюсарскім цэнтры Дробыша.

IVAN родам з Гомеля, яму 21 год, рост артыста складае 194 см.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі