Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 мая 2016, 09:02

IVAN не выйшаў у фінал "Еўрабачання-2016"

13 мая, Стакгольм /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2016" IVAN (Аляксандр Іваноў) не выйшаў у фінал гэтага міжнароднага песеннага конкурсу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Другая дзясятка фіналістаў выглядае наступным чынам: Латвія, Грузія, Балгарыя, Аўстралія, Украіна, Сербія, Польшча, Ізраіль, Літва, Бельгія.

Раней фіналістамі самага папулярнага шоу Еўропы сталі таксама артысты з Азербайджана, Расіі, Нідэрландаў, Венгрыі, Харватыі, Аўстрыі, Арменіі, Чэхіі, Кіпра і Мальты. Акрамя таго, па правілах "Еўрабачання", у фінал аўтаматычна трапляюць выканаўцы з краін Вялікай пяцёркі (Германія, Францыя, Італія, Іспанія і Вялікабрытанія). Плюс у фінале ў гэтым годзе выступае Швецыя - на правах пераможцы мінулага года.

Асноўная інтрыга песеннага конкурсу раскрыецца ў ноч з 14 на 15 мая, калі будзе названа імя чарговага пераможцы і краіна, у якую, адпаведна, "Еўрабачанне" пераедзе ў 2017 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі