Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 мая 2016, 12:36

IVAN лічыць, што ў яго нумары для "Еўрабачання" няма падману

11 мая, Стакгольм /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2016" IVAN (Аляксандр Іваноў) лічыць, што ў яго конкурсным нумары няма падману. Аб гэтым артыст расказаў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА.

"Тое, што мы абяцалі зрабіць у нашым нумары, мы выканалі. Іншым разам пад відэа з маёй рэпетыцыі ў інтэрнэце я чытаю каментарыі, якія мяне вельмі вяселяць. Хлопцы і дзяўчаты выказваюць забаўныя думкі. Спачатку ім не падабалася ідэя майго нумара - што я буду без адзення і з ваўкамі, а цяпер яны незадаволены, што я выйду апранутым, а ваўкі будуць у галаграме. Такая рэакцыя здаецца мне дзіўнай. Але... усім не дагодзіш", - сказаў IVAN.

Ён таксама прызнаўся, што не шкадуе аб сваім удзеле ў міжнародным песенным конкурсе. "Мне здаецца, што, калі б любы момант майго жыцця павярнуць назад, я зрабіў бы аналагічна і нічога не стаў бы мяняць. Які ў гэтым сэнс? Калі штосьці робіш, трэба ісці да канца", - перакананы ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі