Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 студзеня 2016, 10:39

IVAN аб фінале беларускага адбору "Еўрабачання-2016": гэта было нешта

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканаўца IVAN па выніках нацыянальнага адбору "Еўрабачання-2016" расказаў журналістам аб тым, што адчувае, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта было нешта, - сказаў выканаўца, апісваючы свае эмоцыі. - Я проста не зразумеў пакуль, што адбылося, шчыра кажучы. Нервуюся, яшчэ не адышоў".

"Для мяне вялікі гонар прадстаўляць Беларусь на "Еўрабачанні". Дзякуй усім, хто за мяне галасаваў, маім бацькам, дзякуй Віктару Якаўлевічу (Дробышу. - Заўвага БЕЛТА) і камандзе, якая са мной працавала, верыла ў мяне", - сказаў пераможца адбору.

Ён таксама прызнаўся журналістам, што напярэдадні фінальнага гала-канцэрта яму прысніўся прарочы сон. "Мне прыснілася, што я вёў машыну. Вадзіць не ўмею, але ў сне ўбачыў, што быў за рулём і, у прынцыпе, нядрэнна вёў", - падзяліўся артыст.

На пытанне аб тым, што яму хочацца зрабіць у першую чаргу, Аляксандр Іваноў адказаў: "Пасяджу проста ў цішыні. Гэта мне цяпер патрэбна".

IVAN - сцэнічны псеўданім артыста Аляксандра Іванова. Беларускі выканаўца паспеў ужо засвяціцца на расійскіх тэлеканалах. Атрымаў перамогу ў конкурсе "5 зорак", стаў суперфіналістам "Галоўнай сцэны" і ўладальнікам прэміі выбару прадзюсараў у гэтым жа праекце.

Да фінальнага гала-канцэрта песню для Аляксандра ("How to Fly"/"Як лятаць") напісаў Віктар Дробыш, які спачатку апекаваў маладога беларускага выканаўцу на праекце "Галоўная сцэна", а потым стаў яго прадзюсарам.

"Еўрабачанне-2016" пройдзе ў маі ў Стакгольме (Швецыя).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі