Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 красавіка 2017, 16:11

Харугву гетмана Крыштофа Радзівіла прадставяць на выстаўцы ў Мірскім замку

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чатырохметровую харугву гетмана Крыштофа Радзівіла ўпершыню прадставяць на выстаўцы ў Мірскім замку. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў музеі замка, на выстаўцы можна ўбачыць арыгінальныя ваенныя харугвы.

Адкрыццё міжнароднага праекта "Ultima ratio regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII - пачатку XVIII стагоддзя" запланавана 21 красавіка.

Адна з галоўных задач сумеснага міжнароднага праекта музея "Замкавы комплекс "Мір" і Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, рэгіянальнага музея Біржайскага краю "Села" (Літва), Музея арміі (Швецыя) - расказаць шырокай аўдыторыі не толькі класічную гісторыю Паўночных войнаў, а перш за ўсё гісторыю людзей, грамадстваў, тагачасных таварыстваў, дзяржаў, ваенных інстытутаў, ваеннай культуры і тэхналогій, іх цесную ўзаемасувязь і ўзаемаўплыў.

Работа над маштабнай выстаўкай прадаўжалася два гады. Немалую ролю ва ўвасабленні ідэі праекта ў рэальнасць адыграў міжнародны праект MOST і Інстытут імя Гётэ. У беларускага гледача ўпершыню з'явілася магчымасць азнаёміцца з арыгінальнымі ваеннымі харугвамі, якія прывезены з Музея арміі (Стакгольм). Асаблівае месца сярод экспанатаў займае чатырохметровая харугва гетмана Крыштофа Радзівіла з выявай княжацкага герба.

Наведвальнікам выстаўкі прадастаўляецца магчымасць уявіць, якім быў Мірскі замак і яго навакольная мясцовасць у XVII-XVIII стагоддзях, а таксама азнаёміцца з гісторыяй Паўночных войнаў праз гравіраваныя партрэты і батальныя сцэны, планы і карты, медалі і манеты, гаспадарчыя рэчы, сцягі і прадметы раскошы, рэдкія артэфакты вайны.

Выстаўка прадоўжыцца па 24 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі