Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
31 сакавіка 2017, 16:58

Група NAVIBAND выступіць у другім паўфінале "Еўрабачання" пад нумарам 15

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйны прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" група NAVIBAND з кампазіцыяй "Гісторыя майго жыцця" выступіць у другім паўфінале пад нумарам 15. Аб гэтым аб'явілі арганізатары конкурсу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

У бягучым годзе парадкавыя нумары ўдзельнікаў паўфіналаў "Еўрабачання-2017", як і ў мінулыя гады, вызначалі прадзюсары песеннага форуму. На думку арганізатараў, такі падыход дае магчымасць зрабіць шоу больш эфектным з пункту гледжання рэжысуры.

Першы паўфінал 9 мая: 1. Швецыя; 2. Грузія; 3. Аўстралія; 4. Албанія; 5. Бельгія; 6. Чарнагорыя; 7. Фінляндыя; 8. Азербайджан; 9. Партугалія; 10. Грэцыя; 11. Польша; 12. Малдова; 13. Ісландыя; 14. Чэхія; 15. Кіпр; 16. Арменія; 17. Славенія; 18. Латвія.

Другі паўфінал 11 мая: 1. Сербія; 2. Аўстрыя; 3. Расія; 4. Македонія; 5. Мальта; 6. Румынія; 7. Нідэрланды; 8. Венгрыя; 9. Данія; 10. Ірландыя; 11. Сан-Марына; 12. Харватыя; 13. Нарвегія; 14. Швейцарыя; 15. Беларусь; 16. Балгарыя; 17. Літва; 18. Эстонія; 19. Ізраіль.

Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" пройдзе ў Кіеве з 9 па 13 мая.

Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі