Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 кастрычніка 2018, 16:50

Гран-пры "Анімаёўкі-2018" атрымаў італьянскі фільм "Меркурый"

29 кастрычніка, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Лепшым анімацыйным фільмам (Гран-пры) ХXI Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў "Анімаёўка-2018", які прайшоў у Магілёве 25-28 кастрычніка, прызнаны фільм "Меркурый" рэжысёра Мішэля Бернардзі з Італіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аргкамітэце форуму.

Італьянскі фільм адзначаны прызам "Вялікі хрустальны аловак" і спецыяльным дыпломам. Лепшым анімацыйным фільмам для дарослых стала работа эстонскага рэжысёра Юла Пікава "Пустата". Французскі фільм "Падзенне" рэжысёра Барыса Лаб'е названы лепшым эксперыментам. Прыз за лепшае выяўленчае рашэнне дастаўся фільму "Bloeistraat 11" з Нідэрландаў. Лепшым дэбютам стаў фільм "Прорва" рэжысёра Патрыка Вандэрброка (студыя ViviFilm, Нідэрланды), лепшым студэнцкім анімацыйным фільмам названа "Падарожжа ў Тэль-Авіў" рэжысёра Самуэля Патні (студыя HSLU DesignundKunstLuzern, Швейцарыя). А прыз за лепшы фільм для дзяцей атрымаў фільм "Скрынка" з Францыі.

Лепшы сцэнарый напісала Святлана Філіпава да фільма "Міціна каханне" (школа-студыя "Шар", Расія). Наталля Мірзаян за фільм "5 хвілін да мора" (студыя анімацыі "Пецярбург", Расія) прызнана лепшым рэжысёрам, а лепшае гукавое рашэнне знайшлі да фільма "Маяк" рэжысёры Квенцін Арыус, Дэміен Кантрэрас, Алан Фра, Даўрэлія Газел, Лаўра Герліер і Ола Іерардзі (студыя ESMA, Францыя).

У намінацыі "Лепшы беларускі анімацыйны фільм" стаў фільм "Ваўчок" рэжысёра Ігара Волчака (студыя "Беларусьфільм"). Дыплом "Майстру анімацыі" і прыз "Вялікі хрустальны аловак" за значны ўклад у развіццё анімацыі ўручаны рэжысёру і сцэнарысту народнаму артысту Украіны Давіду Чаркаскаму.

Усяго для ўдзелу ў асноўным конкурсе быў адабраны 61 фільм з 31 краіны.

Ідэя правядзення фестывалю анімацыйных фільмаў належыць заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі рэжысёру студыі анімацыйных фільмаў Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Ігару Волчаку. Першы форум прайшоў у маі 1998 года ў Мінску. У верасні таго ж года па ініцыятыве кіраўніцтва "Магілёўаблкінавідэапраката" свята анімацыі арганізавалі ў Магілёве. З таго часу абласны цэнтр штогод прымае гасцей і ўдзельнікаў фестывалю. І з кожным годам геаграфія краін-удзельніц пашыраецца. На цяперашнім свяце анімацыі было прадстаўлена больш за 400 фільмаў з 47 краін.

Арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства культуры Беларусі і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі