Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 мая 2019, 16:47

Графіці на тэму малой радзімы з'явяцца ў Мінску

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Графіці на тэму малой радзімы з'явяцца на вуліцы Сцебянёва ў Кастрычніцкім раёне Мінска па праекце "Мой родны кут", паведамілі БЕЛТА ў раённым камітэце ГА "БРСМ".

Пляцоўкай для вулічнага жывапісу стане гаражны кааператыў па вуліцы Сцебянёва. Пейзажамі ўпрыгожаць сцяну даўжынёй большай за 300 м. Графіціст Юрый Харытановіч і актывісты маладзёжнай арганізацыі плануюць намаляваць чатыры маштабныя карціны: бярозавы гай, ніву, лясны ўзлесак і вясковы пейзаж.

Мастакі пачнуць работу 3 мая, апошнія штрыхі на цагляных палотнах дабавяць 10 чэрвеня. З гэтага моманту яскравыя матывы будуць радаваць жыхароў і гасцей Кастрычніцкага раёна сталіцы.

Праект "Мой родны кут" рэалізуецца мінскай гарадской арганізацыяй БРСМ у Год малой радзімы. Асноўная мэта ініцыятывы - добраўпарадкаванне двароў горада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі