Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 ліпеня 2018, 12:34

Французскую рамантычную камедыю пакажуць у Верхнім горадзе 21 ліпеня

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Французскую рамантычную камедыю пакажуць 21 ліпеня на адкрытым паветры ў гістарычным цэнтры Мінска, паведамілі БЕЛТА ў Мінгарвыканкаме.

Сетка кінатэатраў "КіноМінска" пры падтрымцы Мінгарвыканкама з 9 чэрвеня аднавіла штотыднёвыя вячэрнія паказы кіно па праекце Open Air Cinema. Месца сустрэчы - дворык атэля "Манастырскі", пачатак сеансаў у 21.30.

У суботу, 21 ліпеня, гледачам прадставяць французскую рамантычную камедыю рэжысёра Шарля Немеса "Атэль рамантычных спатканняў". Галоўная гераіня Эліс - маладая, прыгожая, займаецца любімай справай. Страціўшы мужа некалькі гадоў таму, яна так і не змагла знайсці мужчыну, які зрабіў бы яе шчаслівай. Але бліжэйшыя сяброўкі поўныя рашучасці выдаць яе замуж. Менавіта для гэтага яны адпраўляюць Эліс у самы рамантычны атэль на свеце "Нармандыю" ў Давілі з надзеяй на тое, што там яна каго-небудзь сустрэне.

Карціна прадстаўлена праектам "Лістапад. Калекцыя". Уваход бясплатны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі