Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 лістапада 2018, 14:39

Фотавыстава Уладзіміра Цвіркі ў Прэзідэнцкай бібліятэцы запрашае ў падарожжа па Беларусі

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстава аўтарскага праекта Уладзіміра Цвіркі "Сілуэты спадчыны" да Года малой радзімы адкрыецца 13 лістапада ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле бібліятэчнага маркетынгу бібліятэкі.

У падарожжа па беларускай зямлі запрашае аўтар кнігі "150 залатых маршрутаў маёй Беларусі". "Сілуэты спадчыны" паўстануць перад наведвальнікамі вобразамі касцёлаў і цэркваў з усіх куткоў краіны. Яны ўражваюць сваёй гісторыяй, прыгажосцю, непаўторнасцю. Гэтыя архітэктурныя помнікі маюць розную ступень захаванасці. Але ўсе яны з'яўляюцца сапраўднай каштоўнасцю беларускай нацыі, адлюстроўваюць унікальнасць нашай зямлі, нашай нацыі, душы беларускага народа", - расказалі ў Прэзідэнцкай бібліятэцы.

На выставе таксама будуць прадстаўлены фатаграфіі помнікаў палацава-паркавай архітэктуры, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. "Датуюцца яны XVI - пачаткам ХХ стагоддзя. У мінулыя стагоддзі ўзвядзенне сядзіб даручалася лепшым архітэктарам Еўропы. Сядзібы ўзнікалі са спалучэння розных відаў мастацкай дзейнасці: архітэктуры, жывапісу, скульптуры. У кожнай з іх свая гісторыя і легенда", - адзначылі ў бібліятэцы.

Азнаёміцца з экспазіцыяй можна да 28 студзеня 2019 года (вуліца Савецкая, 11).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі