Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 чэрвеня 2018, 16:08

Фінал конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка" пройдзе 1 верасня ў Іванаве

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка" і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудуцца 1 верасня ў сталіцы Дня беларускага пісьменства ў горадзе Іванава, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

У цяперашніх творчых чытаннях, якія праходзілі пад дэвізам "Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну", прынялі ўдзел амаль 15 тыс. чытальнікаў з розных куткоў Беларусі. Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі ўдзялілі тэме малой радзімы, а таксама аўтарам, якія звязаны з іх роднымі мясцінамі.

Паўфінал конкурсу "Жывая класіка" адбыўся 14 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Рэспубліканскі конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка" - сапраўднае свята для дзяцей, добры шанц не толькі прадэманстраваць свае таленты чытальнікаў, але і магчымасць бліжэй пазнаёміцца з беларускай літаратурай.

Тэлеканал "СТБ" пакажа тэлевізійную версію фіналу творчага спаборніцтва.

Арганізатары конкурсу - Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне", ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі