Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 верасня 2019, 13:20

Фільм беларускага кінадакументаліста прэтэндуе на перамогу на фестывалі ў Расіі

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апублікаваны шорт-ліст XXX Адкрытага фестывалю дакументальнага кіно "Расія", у які ўвайшлі 46 работ кінадакументалістаў з 7 краін. Беларусь прадставіць работа мінскага дакументаліста Галіны Адамовіч "Вяда", паведамілі БЕЛТА ў аргкамітэце.

Праграма фестывалю "Расія" ўключае конкурсы дакументальнага кіно і тэлевізійных неігравых фільмаў. Усяго ў гэтым годзе было пададзена каля 500 карцін з 12 краін. За права ўвайсці ў шорт-ліст фестывалю спаборнічалі і невялікія студыі тэлебачання і творчыя каманды з удзелам сапрадзюсараў з ЗША, Францыі і Фінляндыі. "Агульны хронаметраж усіх прадстаўленых фільмаў - 18288 хвілін. На ўдзел у конкурсе тэлевізійных фільмаў прэтэндуюць 154 работы, што на 55 больш, чым у мінулым годзе. У ліку намінантаў на перамогу ў конкурсе дакументальных фільмаў і работа мінскага дакументаліста Галіны Адамовіч вытворчасці студыі "Беларусьфільм" пад назвай "Вяда", - расказалі ў аргкамітэце.

Галоўны герой карціны - Веньямін Бычкоўскі, які пераехаў у Беларусь з Уфы. Цяпер ён жыхар вёскі Бабровічы Івацэвіцкага раёна. Яго прадзеды пакінулі Беларусь у час Першай сусветнай вайны, стаўшы бежанцамі. Бычкоўскі стварыў музей палескага побыту і пабудаваў капліцу ў памяць аб ахвярах фашызму - жыхарах спаленых вёсак Бабровічы, Тупічыцы і Вяда.

Фестываль "Расія" - старэйшы і самы вядомы форум дакументалістаў дзяржаў постсавецкай прасторы. Ён займаецца прапагандай дакументальнага кіно, садзейнічае фарміраванню яго высокага сацыяльна-культурнага статусу, захаванню адзінай кінематаграфічнай прасторы на велізарнай постсавецкай тэрыторыі, развіццю гістарычнай кінематаграфічнай спадчыны. Мерапрыемствы фестывалю пройдуць з 1 па 6 кастрычніка ў Екацярынбургу і іншых гарадах Свярдлоўскай вобласці: Ніжнім Тагіле, Верхняй Пышме, Новаўральску, Няўянску, Перваўральску. У гэтым годзе ўпершыню будзе ўручаны прыз "За захаванне і развіццё тэледакументалістыкі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі