Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 красавіка 2018, 09:46

Фестываль ART-MINSK дэманструе ідэнтычнасць і пачуцці беларусаў - арт-крытык

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны фестываль ART-MINSK дэманструе ідэнтычнасць і пачуцці беларусаў, адзначыў на вернісажы куратар праекта італьянскі арт-крытык Стэфана Антанэлі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Стэфана Антанэлі, роля куратара дала яму магчымасць азнаёміцца з беларускім мастацтвам, даведацца пра яго мову. "Гэты праект паказвае вашу ідэнтычнасць і вашы пачуцці", - сказаў ён.

Італьянскі госць лічыць, што такія праекты даюць магчымасць беларускаму мастацтву быць пазнаваемым ва ўсім свеце, таму што садзейнічаюць культурнаму абмену. Паколькі для жыхароў розных краін дастаткова адной мовы - мовы мастацтва.

Для ўдзелу ў першым міжнародным фестывалі ART-MINSK, які праходзіць у сталіцы з 27 красавіка па 20 мая, адабраны работы больш як 300 мастакоў. Цэнтральная экспазіцыя размясцілася ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва). Тут прадстаўлена 150 работ, яшчэ частка размясцілася ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Усяго ж у фестывалі ART-MINSK, які праходзіць пад дэвізам "Мінск глядзіць", прымаюць удзел 14 галерэй беларускай сталіцы. Сярод іх Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Мастацкая галерэя "БелАрт", галерэі A&V, "ДК", "Арт-Порт", Blique, "Прадмесце", "Арт-Хаус".

Задачай фестывалю арганізатары бачаць паказ разнастайнасці мастацкіх напрамкаў у выяўленчым мастацтве Беларусі. У будучым, а праект плануецца праводзіць рэгулярна, ёсць намер акрамя галерэй задзейнічаць адкрытыя пляцоўкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі