Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 верасня 2017, 14:20

Факсімільную "Кніжную спадчыну Францыска Скарыны" можна пагартаць у Нацыянальнай бібліятэцы 5-6 верасня

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шматтомнае факсімільнае выданне "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" можна будзе пагартаць у час інтэрактыўнай акцыі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў НББ.

Акцыя "Чытаем Скарыну разам" пройдзе 5-6 верасня. Увесь шматтомнік, а гэта 21 кніга, будзе знаходзіцца не пад шклом стэлажа, а адкрыты для знаёмства і чытання. Удзел у акцыі свабодны, чытацкі білет не спатрэбіцца.

На ўрачыстым адкрыцці 5 верасня дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі і дырэктар Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа Кацярына Пятруцкая агучаць урыўкі з кніг Скарыны і будуць вітаць першых удзельнікаў акцыі.

На працягу двух дзён будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі. Самых маленькіх запрашаюць у "Дзіцячы куток", дзе для іх 5 верасня правядуць займальны тэматычны ўрок "Францыск Скарына - наш славуты першадрукар". Па вечарах дзяцей чакаюць майстар-класы па арыгамі "Падарунак Скарыны". 6 верасня падрыхтаваны вясёлыя конкурсы ад праекта "ЗаЧытанне". Не абыдзецца без мультфільмаў пра кнігу. Замацаваць пачутае і ўбачанае можна будзе на выстаўцы дзіцячых кніг пра першадрукара.

У "Маладзёжным кутку" таксама будзе дзейнічаць экспазіцыя папулярнай мастацкай літаратуры пра Скарыну. Тут жа можна паўдзельнічаць у майстар-класе па кнігадрукаванні.

На пляцоўцы "Вучоныя пра Скарыну" 5 верасня адбудзецца сустрэча з намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі скарыназнаўцам Аляксандрам Сушам.

Наведвальнікі змогуць таксама азнаёміцца з выстаўкай навуковай літаратуры і артыкулаў з часопісаў і газет пра Скарыну, паглядзець мастацкія і дакументальныя фільмы пра знакамітага палачаніна ў кіназале.

У сераду, 6 верасня, гасцей чакаюць на адкрыцці выстаўкі шрыфту і каліграфіі Усевалада Свентахоўскага "Літары і словы Скорыны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі