Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 снежня 2015, 16:50

"Еўрабачанне-2016" будзе весці мінулагодні пераможца Монс Зелмерлёў

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трыумфатар "Еўрабачання-2015" Монс Зелмерлёў стане вядучым самага маштабнага песеннага шоу Еўропы, якое пройдзе ў сталіцы Швецыі ў маі 2016 года. Аб гэтым паведамляе афіцыйны сайт "Еўрабачання".

Партнёрам Монса на сцэне ў Стакгольме стане вядомая тэлевядучая, любіміца фанатаў "Еўрабачання" Петра Медэ. Яна вяла конкурс "Еўрабачанне" ў 2013 годзе, а таксама юбілейнае шоу "Еўрабачання" ў гэтым годзе з Лондана разам з Грэмам Нортанам.

Арганізатары конкурсу лічаць, што пазнавальнасць вядучых-суперзорак дасць магчымасць па-новаму пабудаваць шоу і паказаць на сцэне "Еўрабачання" штосьці, чаго ніколі не адбывалася раней.

Еўрапейскія таблоіды называлі Монса галоўным кандыдатам на ролю вядучага. Арганізатар конкурсу з боку краіны-гаспадыні шведскі тэлеканал SVT праводзіў апытанне гледачоў аб іх чаканнях наконт асобы вядучага. Монс Зелмерлёў прынцыпова апярэдзіў іншых патэнцыяльных кандыдатаў.

У міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2016" у Швецыі прыме ўдзел рэкордная колькасць краін - 43. Паўфіналы міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" адбудуцца 10 і 12 мая, фінал - 14 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі