Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 снежня 2018, 15:28

Эцюд Рэмбранта з яго адбіткамі пальцаў прадалі за $12,1 млн

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Малавядомы эскіз Рэмбранта ван Рэйна "Эцюд галавы юнака" стаў самым дарагім з лотаў, прададзеных на лонданскіх таргах Sotheby's сярод работ старых майстроў. Карціна пайшла з малатка за $12,1 млн. Такую інфармацыю распаўсюдзіў аўкцыённы дом.

Памеры шэдэўра, напісанага на дубовай дошцы, складаюць усяго 25 на 20 см. Ён датуецца 1655 годам.

Небывалы ажыятаж вакол палатна ў час таргоў звязаны з тым, што на першым пласце фарбы былі знойдзены два адбіткі пальцаў, якія, як мяркуецца, маглі належаць самому Рэмбранту.

Удзельнікі аўкцыёну ў апошні момант пачалі рэзка павялічваць стаўкі, і ў выніку ацэначны кошт твора быў павышаны больш як у паўтара раза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі