Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 верасня 2016, 19:56

Экспедыцыю "Беларусь - краіна талентаў" Маладзёжнага тэатра эстрады першым прыняў Магілёў

26 верасня, Мінск /Алеся Серада - БЕЛТА/. Эстрадную экспедыцыю "Беларусь - краіна талентаў" Маладзёжнага тэатра эстрады першым прыняў сёння Магілёў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар тэатра Сяргей Мядзведзеў.

У Год культуры тэатр прадаўжае радаваць жыхароў Беларусі рознымі праектамі. Адзін са знакавых - эстрадная экспедыцыя "Беларусь - краіна талентаў", яна накіравана на выяўленне і развіццё творчых здольнасцей моладзі.

Першым пунктам у маршруце экспедыцыі стала творчая сустрэча артыстаў тэатра эстрады з выхаванцамі Магілёўскай дзяржаўнай спецыяльнай школы закрытага тыпу і магілёўскага спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу нумар 2 дрэваапрацоўкі. Артысты наведалі выстаўку работ вучняў у тэхніках бісерапляцення і дрэваапрацоўкі, а таксама парадавалі выхаванцаў і педагогаў яркай канцэртнай праграмай. У канцэрце прынялі ўдзел Алена Грышанава, шоу "Алюр", Аляксандр Сухараў, ансамбль "Верасы", Дзмітрый Сяргееў, Яўген Ермалковіч, Інга, група "PROвакацыя", Кацярына Шумская. Разам з вядомымі артыстамі выступіла з танцавальнымі, вакальнымі і інструментальнымі нумарамі і моладзь спецыяльных устаноў адукацыі.

Пасля канцэртнай праграмы ўсіх удзельнікаў творчай сустрэчы чакалі сюрпрызы: артысты тэатра эстрады правялі фота- і аўтограф-сесіі, а выхаванцы ўстаноў падарылі ім на памяць сувеніры з сімволікай тэатра эстрады, зробленыя сваімі рукамі. Падарункі падрыхтаваў і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі - усе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі тэматычныя сувеніры.

"Такое супрацоўніцтва плануецца зрабіць доўгатэрміновым, а такія цікавыя культурныя праекты - рэгулярнымі", - адзначыў Сяргей Мядзведзеў.

Прадаўжэннем маршруту экспедыцыі тэатра эстрады стане наведванне г.п.Бялынічы, дзе жыхароў чакае шоу-праграма. На сцэне раённага цэнтра культуры выступяць з прэм'ернымі песнямі і хітамі зоркі беларускай эстрады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі