Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 лютага 2018, 19:50

Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Машэрава адкрыецца ў музеі ВАВ 13 лютага

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Часовая экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы, выдатнага дзяржаўнага дзеяча Беларусі Пятра Машэрава адкрыецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 13 лютага, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

Наведвальнікі экспазіцыі прасочаць этапы станаўлення чалавека-легенды: ад студэнта, сельскага настаўніка, партызанскага камандзіра да кіраўніка рэспублікі. Аб драматычным жыццёвым і баявым шляху Пятра Машэрава раскажуць шматлікія дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы.

Упершыню шырокай публіцы прадставяць партрэт Пятра Машэрава пэндзля славутага беларускага мастака Міхаіла Савіцкага. Падоранае да 60-гадовага юбілею кіраўніка БССР палатно ўсе гэтыя гады беражліва захоўвалася ў сям'і Пятра Міронавіча. Упершыню выстаўлена пано з фондаў музея - вышыты партрэт Пятра Машэрава з датай 60 гадоў, падарунак ад працоўных Сенненскага раёна.

Рэдкая серыя фатаграфій захавала віншаванні юбіляра вядомымі людзьмі Беларусі: Петрусём Броўкам, Максімам Танкам, Іванам Шамякіным, Мікалаем Яроменкам. Побач - шматлікія падарункі, атрыманыя Пятром Мірановічам у сваё свята: кашуля-вышыванка ад работнікаў Аршанскага льнокамбіната, дэкаратыўны пояс ад працоўных Літоўскай ССР і іншыя.

На адкрыцці экспазіцыі будзе прадстаўлена кніга "Пётр Машэраў. Эпоха і лёс", прысвечаная 100-годдзю з дня яго нараджэння. На адкрыццё запрошаны сям'я Машэравых, калегі Пятра Машэрава, вядомыя дзеячы культуры.

Экспазіцыя прадоўжыцца да 13 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі