Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 лютага 2016, 11:50

Джамала паедзе на "Еўрабачанне-2016" ад Украіны

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Джамала паедзе на міжнародны песенны конкурс "Еўрабачанне-2016" ад Украіны. Выканаўца атрымала перамогу ў фінале нацыянальнага адбору з кампазіцыяй "1944", паведамляе БЕЛТА.

У фінале адборачнага тура выступілі шэсць удзельнікаў. У прыватнасці, за права прадстаўляць Украіну на конкурсе, акрамя Джамалы, спаборнічалі групы The Hardkiss, Brunettes Shoot Blondes, Неанёлы, Pur:Pur і SunSay.

Журы нацыянальнага адбору, у якое ўвайшлі прадзюсар Канстанцін Меладзэ, Руслана (пераможца "Еўрабачання-2004") і Андрэй Данілка (другое месца на "Еўрабачанні-2007"), больш за ўсё балаў прысудзіла групе The Hardkiss. Гледачы выбралі пераможцам Джамалу. У выніку The Hardkiss і Джамала набралі па 11 балаў, аднак голас гледачоў быў прыярытэтным, і на "Еўрабачанне" ўсё ж паедзе Джамала.

Год таму Украіна не прымала ўдзелу ў "Еўрабачанні" з-за цяжкай фінансавай сітуацыі, аднак у бягучым годзе краіна вырашыла вярнуцца на конкурс.

"Еўрабачанне-2016" пройдзе 10-14 мая ў Стакгольме (Швецыя). Беларусь на конкурсе прадставіць IVAN, які выступіць у другім паўфінале конкурсу з песняй Help You Fly.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі