Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 чэрвеня 2019, 10:03

Дванаццацігадзінны фартэпіянны марафон пройдзе 22 чэрвеня ў Белдзяржфілармоніі

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Вялікі фартэпіянны марафон", уключаны ў культурную праграму ІІ Еўрапейскіх гульняў, пройдзе 22 чэрвеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. На працягу 12 гадзін будзе гучаць жывая музыка ў выкананні таленавітых беларускіх піяністаў, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і сувязей з грамадскасцю ўстановы.

У час марафону пройдуць канцэрты "Два маэстра і вучні", з удзелам Ігара Алоўнікава, Юрыя Гільдзюка, Алены Навуменка, Ганны Сырневай, Альгерда Грышчанкі, Лізаветы Марозавой, "Ступені майстэрства" з Веранікай Сахаравай, "Іграюць дзеці" з навучэнцамі Рэспубліканскага музычнага каледжа пры БДАМ, Artgrand з удзелам Арцёма і Марыны Шаплыка, Con Anima з Аляксандрам Паляковым і Юліяй Архангельскай. Выступяць такія музыканты, як Наталля Котава, Валерый Баравікоў, Аляксандр Музыкантаў, Марына Рамейка, Аляксей Пшанічны, Юлія Ермалаева, Настасся Аляксейчык і Аляксандр Данілаў. Апошнім канцэртам марафону стане праграма "Віртуозы сцэны. Фартэпіянныя дуэлі. Нумары ў 4-6 рук".

У культурнай праграме ІІ Еўрапейскіх гульняў таксама пройдуць канцэрты 12 і 23 чэрвеня. Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Аляксандра Анісімава выступіць 12 чэрвеня на сцэне Вялікай канцэртнай залы. "Для закрыцця сезона маэстра Анісімаў выбраў оперу Рымскага-Корсакава "Паданне пра нябачны горад Кіцеж і дзеву Фяўронію", якая ў Мінску не выконвалася, - адзначылі ў філармоніі. - Музыканты аркестра, салісты Ірына Крыкунова (сапрана) і Віктар Мендзелеў (тэнар) прадставяць першае дзеянне оперы ў канцэртным выкананні. Таксама прагучыць сімфанічны эпілог Барадзіна з оперы "Млада" і Сімфонія нумар 1 Сяргея Рахманінава". Канцэрт-паэма "Месячнае святло" адбудзецца 23 чэрвеня, у якім злучацца музыка, літаратура, танец і жывапіс. Прагучыць музыка Вівальдзі, П'яцолы, Кулау, Арлена, Дэбюсі, Баха, Качыні, Бетховена.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі