Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 ліпеня 2018, 09:32

Душэўнымі песнямі любімых артыстаў развітаўся "Славянскі базар" са сваімі гледачамі

17 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Душэўнымі песнямі любімых артыстаў развітаўся да наступнай сустрэчы "Славянскі базар" са сваімі гледачамі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Канцэрт урачыстага закрыцця форуму адбыўся ў Летнім амфітэатры ў ноч з 16 на 17 ліпеня. Пад цудоўную ігру фартэпіяннага трыа BEL SUONO на экранах сцэны замільгацелі кадры фестывальнага горада і падзей, якія разгортваліся на асноўных сцэнічных пляцоўках у дні форуму. Гэта злёгку сумная настальнічная нота прасочвалася на працягу ўсёй музычнай праграмы, дорачы кожнаму прысутнаму чароўнае пачуццё датычнасці да фестывалю.

Галоўнай падзеяй праграмы стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XXVII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2018". Гран-пры і "Залатую ліру" заваяваў румын Марчэл Рошка.

Горача гледачы віталі Раберціна Ларэці, "Песняроў", Аляксандра Саладуху, Аляксея Хлястова, Іну Афанасьеву, Тамару Гвердцытэлі, Аляксандра Малініна і іншых зорных выканаўцаў, якія ўжо даўно заваявалі ўсенародную любоў і прызнанне.

Шчыра радаваўся чарговай цёплай сустрэчы з гледачамі Аляксандр Марозаў. "Самае галоўнае шчасце для кампазітара ведаць, што яго песні любіць і спявае народ. І тут перад вамі стаіць самы шчаслівы чалавек на свеце", - падкрэсліў артыст, прапанаваўшы ўгадаць некалькі кампазіцый. Аднак гледачы не ўгадвалі, яны цудоўна ведалі ўсе песні, якія пачынаў найграваць Аляксандр Марозаў, і з задавальненнем выконвалі іх. "В горнице моей светло", "Малиновый звон", "Душа болит" - кожная з песень, што ўвайшлі ў папуры, тут жа падхоплівалася залай. "Дзякуй вам за такі падарунак!" - падзякаваў за душэўнасць адданым паклоннікам сваёй творчасці кампазітар.

Віка Цыганова выканала адзін са сваіх галоўных хітоў. "Трэба часцей сустракацца, я сумавала па вас. Многае за апошнія гады змянілася, але нязменным застаецца "Славянскі базар" і любоў яго гледачоў", - прызналася Віка Цыганова.

Разам з нягаснучымі шлягерамі мінулых гадоў прагучалі ў гэту ноч і папулярныя хіты ад артыстаў новага пакалення - Макса Барскіх, THE PARAKIT, Арцёма Піваварава, Таяны, Вольгі Паляковай, групы "Дразды", Марыны Дзявятавай. Феерычнай кропкай канцэрта стала выступленне Кубанскага казацкага хору, артысты якога высякалі іскры ў прамым (шаблямі ў танцы) і пераносным (у гледачоў ад захапіўшых эмоцый) сэнсах. І вось апошняе з апошніх чуллівых развітанняў з гледачамі завершана. Летняя казка XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" скончана, хоць яе водгаласы ў бліжэйшыя дні яшчэ будуць чутны некалькімі канцэртамі ў амфітэатры.-0-

Фота Аляксандра Хітрова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі