Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 мая 2016, 11:16

Дробыш лічыць IVANa і сваю каманду на "Еўрабачанні-2016" па піяры пераможцамі

11 мая, Стакгольм /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Вядомы прадзюсар Віктар Дробыш лічыць прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанні-2016" IVANa і сваю творчую каманду пераможцамі па піяры на цяперашнім конкурсе. Аб гэтым ён расказаў карэспандэнту БЕЛТА.

"Вядома, многія чакалі, што IVAN выйдзе на сцэну з жывым ваўком, што, магчыма, воўк яго ўкусіць, а яшчэ лепш - з'есць. А калі і не з'есць, то артыст хаця б апынецца ў непрывабным выглядзе. Тады журналістам на "Еўрабачанні" адразу было б аб чым напісаць, а Беларусь абвінавацілі б у нечым непрыстойным. Плюс дрэнна адазваліся б аб прадзюсары. Згадзіцеся, многія журналісты чакалі такога, але ўсё атрымалася наадварот, а ў выніку мы нават нікога не падманулі і прычапіцца еяма да чаго", - сказаў Віктар Дробыш.

Ён прывёў выказванне вядомага расійскага журналіста, музычнага крытыка і публіцыста Артура Гаспарана, які ў адным з інтэрв'ю сказаў аб нумары Беларусі для "Еўрабачання", што "за тры капейкі развялі ўсю Еўропу". "Я хацеў бы паправіць: усё ж такі не за тры капейкі, галаграмы - гэта дорага. І для таго, каб арганізаваць гэты піяр і вадзіць вакол пальца, мы сапраўды шмат працавалі над галаграмамі. Усё, што атрымалі, мы атрымалі не проста так", - перакананы Віктар Дробыш.

Прадзюсар лічыць, што яго творчая каманда за час падрыхтоўкі беларускага артыста да міжнароднага конкурсу правяла вялікую работу. "Нашу каманду лічаць сёння пераможцай і па піяры, і па конкурсным нумары. Калі Саша добра выступіць на сцэне, ён будзе для мяне пераможцам. Калі не прагаласуе народ, значыць, так таму і быць. Але вельмі шкада будзе, калі не пройдзем у фінал. І адразу ўзнікае пытанне: хто больш ад гэтага страціць? Вядома, мне цяжка быць аб'ектыўным, але калі абстрагавацца ад усяго, то напрошваецца адказ, што больш страцяць фінал і гледачы, якія яшчэ раз не ўбачаць выдатны нумар", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі