Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 мая 2018, 11:36

Дні культуры Беларусі ў Таджыкістане пройдуць 13-17 мая

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні культуры Беларусі ў Таджыкістане пройдуць 13-17 мая, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Запланаваны выступленні Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі", заслужанай артысткі Беларусі Алены Ланской, заслужанага артыста Беларусі Уладзіміра Громава. Будзе прадстаўлена выстаўка Нацыянальнага гістарычнага музея "Беларусь і беларусы", правядзенне дзён кіно. Турыстычны патэнцыял Беларусі прэзентуе Нацыянальнае агенцтва па турызме Мінспорту.

Урачыстае адкрыццё Дзён культуры адбудзецца 16 мая. Афіцыйную дэлегацыю ад Беларусі ўзначаліць міністр культуры Юрый Бондар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі