Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 жніўня 2019, 16:17

Да праслухоўвання дапушчана 38 удзельнікаў нацадбору дзіцячага "Еўрабачання-2019"

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да праслухоўвання дапушчана 38 удзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2019". Жывое праслухоўванне праходзіць сёння ў Белтэлерадыёкампаніі на самай вялікай тэлевізійнай пляцоўцы - у студыі "600 метраў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тэрмін прыёму заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборы завяршыўся 15 жніўня. Усяго на адрас Белтэлерадыёкампаніі ў электронным выглядзе паступіла 44 заяўкі, як ад сольных выканаўцаў, так і ад калектываў. Некаторыя з іх ужо не першы раз змагаюцца за права прадставіць нашу краіну на міжнародным форуме. У прыватнасці, гэта Марыя Жыліна, Арына Пехцерава, Настасся Жабко, Марыя Гулевіч, групы "Нясумны ўзрост" і Мonkey Tops. Да праслухоўвання дапушчана 38 удзельнікаў, чые заяўкі аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі, названымі ў палажэнні нацадбору.

Лізавета Мея'

Вера Палякова з сынам Арцёмам'

Члены журы'

У фінал пройдуць ад сямі да дзесяці выканаўцаў. Гала-канцэрт адбудзецца не пазней за 27 верасня. Прадстаўніка Беларусі для ўдзелу ў міжнародным песенным форуме выберуць па выніках галасавання гледачоў і прафесійнага журы. Усе правы, якія адносяцца да правядзення нацадбору, належаць выключна арганізатару - Белтэлерадыёкампаніі як адзінаму ў краіне члену Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў Польшчы. Беларусь удзельнічае ў конкурсе песні з моманту яго заснавання - з 2003 года. На рахунку краіны дзве перамогі: у 2005-м конкурс выйграла Ксенія Сітнік з песняй "Мы разам", у 2007-м - Аляксей Жыгалковіч з кампазіцыяй "З сябрамі". У мінулым годзе Беларусь ужо другі раз была гаспадыняй дзіцячага "Еўрабачання" і сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў за ўсю гісторыю форуму: на сцэне "Мінск-Арэны" выступілі юныя артысты з 20 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі