Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 сакавіка 2017, 16:30

Большасць зваротаў у Мінкультуры датычыцца тэмы гісторыка-культурных каштоўнасцей - Святлоў

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Большасць зваротаў у Міністэрства культуры датычыцца тэмы гісторыка-культурных каштоўнасцей. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, які правёў сёння асабісты прыём грамадзян у Савеце Міністраў.

Ён адзначыў, што Міністэрства культуры праводзіць прыём грамадзян рэгулярна, акрамя таго, штотыднёва па суботах праводзіцца прамая тэлефонная лінія, куды грамадзяне таксама маюць магчымасць звярнуцца з хвалюючымі пытаннямі. Аналіз зваротаў паказвае, што галоўным чынам прадстаўнікоў беларускай грамадскасці апошнім часам цікавіць тэма гісторыка-культурнай спадчыны. У прыватнасці, з пачаткам сістэмнага выканання адпаведнага ўказа кіраўніка дзяржавы аб 5-працэнтным адлічэнні ад прыбытку сродкаў устаноў культуры, размешчаных у будынках, якія ўяўляюць гісторыка-культурную каштоўнасць, выпадкаў звароту з месц стала больш. Сярод пытанняў ёсць таксама звязаныя з працаўладкаваннем, па аптымізацыі ўстаноў культуры. Ёсць шмат зваротаў, якія можна назваць творчай ініцыятывай, калі грамадзяне прапануюць да разгляду свае творы з магчымасцю выкарыстання іх у культурных праграмах.

Святлана Кастко, настаўнік у мастацкай школе нумар 1 Мінска са стажам работы больш за 9 гадоў, звярнулася з расказам аб школе, творчых поспехах сваіх вучняў, выпускніках школы, якія звязалі сваю прафесійную дзейнасць з творчасцю. Сама жанчына скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры, працуе як мастак у розных тэхніках, выкладае, піша вершы з нядаўняга часу. Педагог узняла пытанне аб удзеле вучняў школы ў выстаўках.

Барыс Святлоў прапанаваў падрыхтаваць выстаўку ўласных работ Святланы Кастко з работамі яе вучняў, прычым суправадзіць праграмай, у якой таксама гучалі б вершы. Такая экспазіцыя ўпішацца ў фармат галерэі "Універсітэт культуры", якая знаходзіцца ў цэнтры беларускай сталіцы, і дасць магчымасць прыцягнуць увагу грамадскасці да тэмы дзіцячай творчасці і яе падтрымкі, лічыць міністр культуры.

З прапановай аб стварэнні ў Беларусі рэспубліканскага таварыства краязнаўцаў звярнуўся мінчанін Уладзімір Шэін. На яго думку, існаванне такога таварыства дало б магчымасць зрабіць больш узгодненай работу па тэме краязнаўства, якую традыцыйна ў рэгіёнах вядуць у школах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі