Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 чэрвеня 2019, 15:00

Больш за 300 іспанскіх характарных лялек прадэманструюць у Гасцёўні Уладзіслава Галубка

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Іспанская характарная лялька" адкрыецца 1 ліпеня ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

"У экспазіцыю ўвойдуць больш за 300 экзэмпляраў лялек памерам ад 17 да 70 см, рознай расы, полу і ўзросту з прыватнай калекцыі Святланы Пінчук, - расказалі арганізатары. - Характарныя іспанскія лялькі цудоўныя і вельмі падобныя да сапраўдных дзяцей, капіруюць іх міміку і грымасы, мают валасы. Міміка лялек перадае цэлую гаму пачуццяў і эмоцый: радасць, сум, крыўду, злосць, здзіўленне, страх. Іх твары вельмі спецыфічныя і нагадваюць казачных персанажаў з мультыплікацыйных серыялаў: гномаў, хобітаў, лепрыконаў".

Некаторыя лялькі ўмеюць плакаць, размаўляць, клікаць маму і нават імітаваць смактанне соскі. Эскізы арыгінальнага адзення распрацавалі вядомыя іспанскія мадэльеры, таму кожны з персанажаў мае свой непаўторны ўбор.

Іспанскія характарныя лялькі выпускаліся нядоўга і былі вельмі папулярны ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Іх вытворчасць была сканцэнтравана ў горадзе Оніл у Іспаніі. Дзясяткі фабрык выпускалі лялек з пацешнымі тварыкамі, вінілавай галоўкай, устаўнымі вочкамі і мякка-набіваным тулавам. У народзе за імі замацавалася мянушка Gestitos (маленькія крыўлякі), але ў 1997 годзе па рашэнні суда яны былі зняты з вытворчасці як вельмі натуралістычныя, з-за чаго многія дзеці іх баяліся, прымаючы за маленькіх жывых людзей.

Выстава будзе працаваць па 8 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі