16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белтэлерадыёкампанія правярае песні фіналістаў нацадбору "Еўрабачання-2018", паведаміла журналістам кіраўнік прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік прэс-службы растлумачыла, што арганізатар нацадбору зацікаўлены ў тым, каб сітуацыя знаходзілася ў прававым полі. Паводле яе слоў, Белтэлерадыёкампанія прадаўжае праверку па факце таго, што песня аднаго з фіналістаў - украінскага поп-выканаўцы Alekseev гучала да дазволенай даты (1 верасня 2017 года).
"Трэба разумець, што ёсць экспертнае меркаванне і ёсць экспертыза, што не адно і тое ж. Тым больш што такая ж сітуацыя з яшчэ адным удзельнікам адбору Shuma, у песні якой народныя словы. Цяпер арганізатары не маюць магчымасці звязацца з удзельнікамі, паведаміць артыстам аб гэтым", - сказала прадстаўнік Белтэлерадыёкампаніі.
Святлана Смалонская-Краскоўская дадала, што праверка вядзецца ў адносінах да ўсіх артыстаў. "Калі будуць існаваць парушэнні ў дачыненні да таго ці іншага артыста, то будуць прымацца меры, таму што парушэнне правіл нацыянальнага адбору і, адпаведна, правіл міжнароднага конкурсу "Еўрабачанне" вядзе да прыцягнення да адказнасці адносна Белтэлерадыёкампаніі", - сказала яна.
Пры гэтым прадстаўнік медыяхолдынга адзначыла, што афіцыйны зварот аб нязгодзе часткі артыстаў з удзелам у фінале ўкраінскага спевака Alekseev у адрас Белтэлерадыёкампаніі ні ў электронным, ні ў пісьмовым выглядзе не паступаў.-0-