Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 снежня 2015, 09:01

Белтэлерадыёкампанія аб'явіла пераможцаў адборачнага тура "Еўрабачання-2016"

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначаны фіналісты нацыянальнага адборачнага тура "Еўрабачанне-2016", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Як растлумачылі ў Белтэлерадыёкампаніі, 1 снежня завяршылася адкрытае праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура "Еўрабачанне-2016". "У выніку двух дзён праслухоўвання эксперты выбралі 10 фіналістаў", - паведамілі там.

"На фінішную прамую папулярнага праекта выйшлі: Аляксандр Іваноў, Валерыя Садоўская, Анастасія Малашкевіч, група NAVI, Аляксей Грос, Кірыл Ермакоў, група "Радыёхваля", Саша Захарык, NAPOLI, група THE EM", - расказалі ў Белтэлерадыёкампаніі.

Там дадалі, што ўпершыню пераможца нацыянальнага адбору вызначаць гледачы пры дапамозе тэлефоннага і СМС-галасавання ў час трансляцыі фінальнага шоу, якое адбудзецца не пазней за 25 студзеня 2016 года і пройдзе ў фармаце тэлевізійнага канцэрта ў прамым эфіры.

Пераможца праекта становіцца афіцыйным прадстаўніком Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2016", які на гэты раз пройдзе ў Швецыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі