Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 ліпеня 2019, 11:53

БЕЛТА і АРМЕНПРЭС прадставяць фотавыстаўку аб спітакскай трагедыі ў Нацыянальным гістарычным музеі

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстаўка "Спітакская трагедыя: рэтраспектыва памяці", прысвечаная 30-годдзю землетрасення ў Арменіі, якое забрала жыцці больш як 25 тыс. чалавек, адкрыецца 24 ліпеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У экспазіцыі будзе больш за трох дзясяткаў работ фотарэпарцёраў інфармацыйных агенцтваў БЕЛТА і АРМЕНПРЭС, якія былі зроблены ў трагічныя дні і паказваюць як катастрофу, што напаткала Арменію, так і водгук усяго чалавецтва, і ў прыватнасці беларускага народа, на боль армянскага народа.

Экспазіцыя "Спітакская трагедыя: рэтраспектыва памяці" - выключны праект, у ім прадстаўлены фатаграфіі, якія маюць вялікую гістарычную каштоўнасць - праз погляд у мінулае яны нагадваюць аб маштабным стыхійным бедстве і аб цвёрдай волі яго пераадолець.

З-за магутных штуршкоў землетрасення, зарэгістраванага на поўначы Арменіі 7 снежня 1988 года, за паўмінуты была разбурана амаль уся паўночная частка краіны. Больш як паўмільёна чалавек страцілі прытулак, са строю выйшла каля 40 працэнтаў прамысловага патэнцыялу Армянскай ССР. У выніку землетрасення былі цалкам разбураны горад Спітак і 58 вёсак, часткова разбураны гарады Ленінакан (цяпер - Гюмры), Сцепанаван, Кіравакан (цяпер - Ванадзор) і больш як 300 населеных пунктаў.

На армянскую катастрофу адгукнуліся рэспублікі Савецкага Саюза і 113 краін свету, шматлікія міжнародныя гуманітарныя арганізацыі і прыватныя асобы. Армянскаму народу працягнулі руку дапамогі і беларусы, якія з першага ж дня трагедыі ўдзельнічалі ў выратавальных і аднаўленчых работах. Многія армянскія дзеці пасля катастрофы праходзілі постстрэсавую рэабілітацыю ў беларускіх установах. Беларускія журналісты расказвалі ўсёй грамадскасці і свету пра вялікае бедства Арменіі.

Выстаўка праводзіцца пры дзейсным удзеле пасольства Арменіі і Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі